Статья 99. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ад 16 лістапада 1972 года, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з іншымі мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага кіравання згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.

  PDF/DOC