Статья 95. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласніку зямельнага ўчастка або іншай маёмасці, дзе выпадкова выяўлена матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама асобе, што выпадкова яе выявіла, прымаецца дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб наданні гэтай культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца за кошт бюджэтаў базавага ўзроўню і бюджэта горада Мінска фінансавым органам па месцы выяўлення матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у двухмесячны тэрмін з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання.

  PDF/DOC