Статья 89. Дзеянні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, што атрымаў пісьмовае паведамленне аб прафесійным або выпадковым выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці:

1.1. не пазней за два каляндарныя дні з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая валодае прыкметамі археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта, накіроўвае інфармацыю аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ў абласную (Мінскую гарадскую) камісію па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах для прыняцця рашэння аб аднясенні (неаднясенні) гэтай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта;

1.2. не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці або атрымання рашэння аб аднясенні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

1.3. у выпадках відавочнай наяўнасці ў гэтай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей або яе аднясення да археалагічнага артэфакта прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць ад юрыдычнай асобы або грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, якія яе выявілі, па акце прыёму-перадачы. Для пацвярджэння наяўнасці або адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый і (або) музеяў, якія не пазней за дзесяць рабочых дзён з дня звароту мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб прыцягненні спецыялістаў даюць заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей;

1.4. не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ажыццяўляе яе агляд і складае акт агляду. Для ажыццяўлення агляду прыцягваюцца спецыялісты дзяржаўных музеяў і (або) дзяржаўных навуковых арганізацый;

1.5. не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання пісьмовага паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці вызначае часовы рэжым утрымання гэтай культурнай каштоўнасці з указаннем тэрміну яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якiя могуць аказаць на яе ўздзеянне, у сувязі з яе выяўленнем вызначае перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць прыпыняюцца;

1.6. ажыццяўляе кантроль за выкананнем патрабаванняў часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, патрабаванняў па прыпыненні работ або іншай дзейнасці на нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якія могуць аказаць на яе ўздзеянне, пры неабходнасці скарачае або працягвае тэрмін дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці;

1.7. перадае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць у выпадку яе аднясення да археалагічнага артэфакта ў дзяржаўны музей;

1.8. арганізуе падрыхтоўку матэрыялаў, прадугледжаных пунктам 3 артыкула 90 гэтага Кодэкса, за выключэннем выпадку, калі культурная каштоўнасць прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі або дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі.

2. Для прыняцця абласной (Мінскай гарадской) камісіяй па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах рашэння аб аднясенні (неаднясенні) выяўленай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці да археалагічнага аб’екта або археалагічнага артэфакта мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню забяспечвае прадстаўнікам абласной (Мінскай гарадской) камісіі па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах доступ да гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

  PDF/DOC