Статья 87. Прафесійнае выяўленне культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Прафесiйнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi, у тым ліку пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

2. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлі культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і якая на момант яе выяўлення не мае ўласніка, абавязаны:

2.1. правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі артыкулам 91 гэтага Кодэкса;

2.2. не пазней за сем каляндарных дзён з дня яе выяўлення пісьмова паведамiць аб гэтым у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню і перадаць яму выяўленую рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць на часовае захоўванне, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула.

3. Рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць, якая прафесійна выяўлена дзяржаўнымі музеямі або дзяржаўнымі навуковымі арганізацыямі, не перадаецца мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, а ўключаецца ў музейны фонд дзяржаўнага музея або ў калекцыйны фонд дзяржаўнай навуковай арганізацыі.

4. Пісьмовае паведамленне аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і месца знаходжання юрыдычнай асобы, якія выявiлі культурную каштоўнасць.

5. Да пісьмовага паведамлення аб прафесійным выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, дадаюцца:

5.1. матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

5.2. абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

  PDF/DOC