Статья 85. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Культурныя каштоўнасці вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з культурных каштоўнасцей:

якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання або арэала бытавання;

якія прафесійна або выпадкова выяўлены, звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi і ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам;

наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце або знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

  PDF/DOC