Статья 84. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і саветы па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

1. У мэтах навукова-метадычнага забеспячэння ўлiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей пры Міністэрстве культуры ствараецца Рада.

2. Асноўнымi задачамi Рады з’яўляюцца:

2.1. навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

2.2. выпрацоўка прапаноў па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Рада:

3.1. прымае рашэннi аб:

неабходнасцi (адсутнасцi неабходнасцi) надання культурнай каштоўнасці, якая можа мець сусветную, міжнародную або нацыянальную значнасць, статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

значнасці культурнай каштоўнасці для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і рэкамендаванні адпаведнаму мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да катэгорыі «0», «1» ці «2» або неабходнасцi змянення катэгорыі гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «0», «1», «2», «3»;

немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

магчымасці (немагчымасці) узгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення;

3.2. выдае заключэннi аб:

поўным вывучэннi помнiкаў археалогii;

немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе знаходжання;

факце адступлення ад патрабаванняў гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

4. У склад Рады могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. У мэтах садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры мясцовых выканаўчых і распарадчых органах базавага тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Абласныя (Мінскі гарадскі) саветы па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны:

6.1. прымаюць рашэнні аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для асобнага рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець сусветную, нацыянальную або міжнародную значнасць і неабходна накіраваць прапанову ў Міністэрства культуры аб наданні ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

неабходна аднесці гісторыка-культурную каштоўнасць да катэгорыі «3»;

6.2. выпрацоўваюць прапановы па арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны;

6.3. выконваюць іншыя функцыі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам.

7. У склад абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

  PDF/DOC