Статья 83. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнiкi – акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя, графiчныя і аўдыявізуальныя дакументы, у тым ліку старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

запаведныя мясцiны – тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам i прыродай;

помнiкi археалогii – археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты;

помнiкi архiтэктуры – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), асобныя або аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi, аб’екты народнага дойлiдства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

помнiкi гiсторыi – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), iншыя аб’екты, тэрыторыі, якія звязаны з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;

помнiкi горадабудаўнiцтва – забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом (слоем). Помнiкi горадабудаўнiцтва з’яўляюцца комплексамі гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

помнiкi мастацтва – творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.

  PDF/DOC