Статья 81. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

1.1. яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

1.2. пры яе ажыццяўленні распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

1.3. яна ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

1.4. яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць, насілле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

1.5. яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам і свабодам грамадзян.

2. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

3. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасці могуць ажыццяўляцца па рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў.

Пры неабходнасці адпаведныя заключэнні могуць быць дадзены Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласнымі (Мінскай гарадской) камiсiямі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi і (або) Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму.

4. Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсiі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб абласных (Мінскай гарадской) экспертных камісіях па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці зацвярджаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню па ўзгадненні з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.

5. Палажэнне аб Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

6. Рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў аб забароне, аб абмежаванні, аб прыпыненні культурнай дзейнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган і (або) у суд.

  PDF/DOC