Статья 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць

Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:

знiшчаць гісторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя і праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых і праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь;

вывозіць рухомую матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам і воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь.

  PDF/DOC