Статья 72. Пераважнае права набыцця долі ў праве агульнай уласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць

Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пабочнай асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця долi, што прадаецца, па кошце, за які яна прадаецца, і на іншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публічных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця пры іншых роўных умовах у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, мае дзяржава.

  PDF/DOC