Статья 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасці ўдзельнікамі прафесійных калектываў мастацкай творчасці, непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці

1. Удзельнікі прафесійнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.

2. Удзельнікі непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, за выключэннем кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запісу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).

Кіраўнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якія заключаюцца з заснавальнікам калектыву, ці на іншых падставах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

Кіраўнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якія заключаюцца з заснавальнікам калектыву, ці на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запісу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым ліку па выніках папярэдняга адбору (конкурсу).

3. Удзельнікі аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства).

Кіраўнік аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасці, які з’яўляецца клубным фарміраваннем, можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якія заключаюцца з заснавальнікам калектыву.

  PDF/DOC