Статья 47. Парадак стварэння і ліквідацыі (спынення дзейнасці) прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці

1. Парадак стварэння і ліквідацыі прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія з’яўляюцца арганізацыямі культуры, устанаўліваецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь і iншымi заканадаўчымi актамi.

2. Парадак стварэння прафесійных калектываў мастацкай творчасці і непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, устанаўліваецца іх заснавальнікам.

3. Заснавальнікам прафесійнага калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны гэты калектыў.

4. Заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які не з’яўляецца арганізацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны або на базе якой дзейнічае гэты калектыў.

Юрыдычная асоба, на базе якой дзейнічае непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.

5. Спыненне дзейнасці прафесійнага калектыву мастацкай творчасці або непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якія не з’яўляюцца арганізацыямі культуры, ажыццяўляецца па рашэнні іх заснавальніка.

  PDF/DOC