Статья 28. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Прававымі асновамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Кодэкс, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, дагаворы паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных краін, міжнародныя, дзяржаўныя і іншыя праграмы, накіраваныя на захаванне, развіццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, і іншыя міжнародна-прававыя акты, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

  PDF/DOC