Статья 238. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады

1. Паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады – арганізацыі культуры або падраздзяленні юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва праз стварэнне на сваёй тэрыторыі ўмоў для адпачынку і забаў грамадзян, распаўсюджвання і папулярызацыі экалагічных ведаў, фарміравання беражлівых і гуманных адносін да навакольнага асяроддзя.

2. Усе дзяржаўныя паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі, заасады адкрыты для публічнага наведвання.

  PDF/DOC