Статья 236. Клубныя фарміраванні. Віды клубных фарміраванняў

1. Клубнае фарміраванне – добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на агульнасці інтарэсаў і патрэбнасцей у сумесным занятку творчай дзейнасцю, якая спрыяе развіццю іх творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў і навыкаў, стварэнню імі вынікаў творчай дзейнасці, а таксама на адзінстве імкнення да атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця, авалодання ведамі, уменнямі і навыкамі ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

2. Клубныя фарміраванні могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасці падраздзялення юрыдычнай асобы або на базе арганізацый культуры, устаноў адукацыi i iншых юрыдычных асоб.

3. Клубныя фарміраванні могуць існаваць у наступных відах:

3.1. непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці;

3.2. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці;

3.3. гурткі;

3.4. аматарскія аб’яднанні (клубы па інтарэсах);

3.5. іншыя віды.

4. Клубнае фарміраванне:

4.1. арганізуе сістэматычныя заняткі ў тэарэтычнай і практычнай форме, а таксама ў відзе (відах), які характэрны для гэтага клубнага фарміравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэніроўка, пасяджэнне і іншыя віды);

4.2. праводзіць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкі, конкурсы, майстар-класы і іншыя культурныя мерапрыемствы);

4.3. прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;

4.4. выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

  PDF/DOC