Статья 234. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці клубаў

1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубаў з’яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці і ўдзел у культурным жыццi;

1.2. добраахвотнасць удзелу ў дзейнасці клубаў;

1.3. даступнасць культурнага адпачынку;

1.4. дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця;

1.5. прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, садзейнічанне сацыялізацыі і самарэалізацыі асобы;

1.6. падтрымка грамадскай і асабістай iнiцыятывы, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, адкрытасці, кiравання i самакiравання.

2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці клубаў з’яўляюцца:

2.1. стварэнне ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) грамадзян, набыцця імі ведаў, уменняў і навыкаў у сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, атрымання актуальнай інфармацыі і прыкладных ведаў у розных галінах грамадскага жыцця;

2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасці, нацыянальных культурных традыцый;

2.3. садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці грамадзян, іх самаадукацыі;

2.4. падтрымка носьбітаў аўтэнтычнага фальклору;

2.5. фарміраванне ў грамадзян патрэбнасцей у рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай і гуманнай арганізацыі і самаарганізацыі свайго культурнага адпачынку (вольнага часу);

2.6. развіццё мастацкай творчасці, адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйных форм адпачынку, іншых нацыянальных культурных традыцый.

  PDF/DOC