Статья 232. Клуб. Віды клубаў

1. Клуб – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва праз стварэнне грамадзянам умоў для занятку творчай дзейнасцю, развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей (магчымасцей), задавальнення іх асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.

2. Па форме ўласнасці клубы падзяляюцца на дзяржаўныя і прыватныя.

Усе дзяржаўныя клубы адкрыты для публічнага наведвання.

3. У залежнасці ад арыентацыі на інтарэсы пэўных прафесійных, нацыянальных і іншых сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва клубы могуць быць наступных відаў:

3.1. палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў);

3.2. цэнтры (дамы) народнай творчасці (народнага мастацтва, фальклору), сучаснага мастацтва;

3.3. цэнтры (дамы) рамёстваў;

3.4. маладзёжныя культурныя цэнтры;

3.5. цэнтры нацыянальных культур;

3.6. іншыя віды.

4. У залежнасці ад зместу дзейнасці клубы падзяляюцца на шматпрофільныя і аднапрофільныя.

Шматпрофільны клуб спецыялізуецца на арганізацыі розных відаў культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Аднапрофільны клуб спецыялізуецца на арганізацыі пэўнага віду культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, а таксама функцыянуе ў якасці пляцоўкі для правядзення культурных і іншых мерапрыемстваў.

5. У залежнасці ад тэрыторыі функцыянавання клубы падзяляюцца на сельскія, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскія, раённыя, абласныя, рэспубліканскія.

  PDF/DOC