Статья 231. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, яе віды

1. Арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва – напрамак культурнай дзейнасці па задавальненні асветных, эстэтычных, пазнавальных і забаўляльных патрэбнасцей насельніцтва, а таксама патрэбнасцей у міжасобасных адносінах і адпачынку.

2. Асноўнымі відамі арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва з’яўляюцца:

2.1. арганізацыя і правядзенне культурных мерапрыемстваў;

2.2. ажыццяўленне дзейнасці клубных фарміраванняў;

2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзіцячых ранішнікаў, гульнявых і іншых танцавальных і (або) забаўляльных праграм;

2.4. правядзенне масавых тэатралізаваных свят і прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў і рытуалаў у адпаведнасці з мясцовымі звычаямі і традыцыямі;

2.5. арганізацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнічных, экалагічных, культурна-бытавых, калекцыйных і іншых інтарэсах;

2.6. іншыя віды.

3. Асноўнымі арганізацыямі культуры і падраздзяленнямі юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць арганізацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, з’яўляюцца клубы, паркі культуры і адпачынку, гарадскія сады, заапаркі і заасады.

  PDF/DOC