Статья 228. Правы і абавязкі непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, абавязкі іх заснавальнікаў

1. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці маюць права:

1.1. самастойна вызначаць жанр і форму калектыву, склад удзельнікаў, рэпертуарную палітыку;

1.2. публічна паказваць (публічна выконваць) вынікі творчай дзейнасці, удзельнічаць у фестывалях, конкурсах, аглядах і іншых культурных мерапрыемствах;

1.3. папулярызаваць мастацкую творчасць розных аўтараў, выканаўцаў;

1.4. удзельнічаць у выкананні сацыяльна-творчых заказаў.

2. Непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці абавязаны:

2.1. мець поўную назву, якая адлюстроўвае жанр і форму калектыву, поўную назву заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (яго падраздзялення), тэрытарыяльную прыналежнасць, а таксама можа ўтрымліваць арыгiнальную назву непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, у склад якога ўваходзiць больш за 75 працэнтаў удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, установах адукацыі ў сферы культуры i пры гэтым маюць адукацыю ў пэўных відах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўказваецца ў пашпарце непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

2.2. садзейнічаць эстэтычнаму выхаванню і культурнаму развіццю грамадзян;

2.3. павышаць мастацкі ўзровень вынікаў творчай дзейнасці.

3. Адказнасць за дзейнасць непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці нясе яго заснавальнік.

Заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці абавязаны:

ажыццяўляць арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне культурнай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;

садзейнічаць развіццю і рэалізацыі творчых здольнасцей (магчымасцей) удзельнікаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, удзелу непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ў культурных мерапрыемствах;

садзейнічаць павышэнню прафесiйнага ўзроўню і заахвочванню кіраўніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.

  PDF/DOC