Статья 224. Асноўныя прынцыпы і мэты дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці

1. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасці і ўдзел у культурным жыцці;

1.2. незалежнасць у выбары напрамкаў (школ), форм, відаў і прыёмаў мастацкай творчасці, рэпертуару, у прыняцці рашэнняў аб публічным выкананні твораў сцэнічнага мастацтва, пры падрыхтоўцы рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі аб культурнай дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае);

1.3. ахова выключных правоў аўтараў і ўладальнікаў сумежных правоў на вынікі іх творчай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць прафесійныя калектывы мастацкай творчасці;

1.4. развіццё розных відаў мастацтва.

2. Асноўнымі мэтамі дзейнасці прафесійных калектываў мастацкай творчасці з’яўляюцца:

2.1. эстэтычнае выхаванне і культурнае развіццё грамадзян;

2.2. фарміраванне і задавальненне патрэбнасцей грамадзян у сцэнічным мастацтве;

2.3. стварэнне ўмоў для гуманізацыі асобы, захавання і развіцця самабытнасці беларускай нацыянальнай культуры і мовы;

2.4. папулярызацыя твораў сцэнічнага мастацтва;

2.5. садзейнічанне захаванню і развіццю адзінай культурнай прасторы Рэспублікі Беларусь, развіццю міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных сувязей.

  PDF/DOC