Статья 222. Выстаўка. Гарантыі захаванасці культурных каштоўнасцей пры арганізацыі міжнародных выставак

1. Выстаўка – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку арганізацыі міжнародных выставак у Рэспубліцы Беларусь Міністэрства культуры па хадайніцтве дзяржаўнага органа або арганізацыі культуры, якія арганізуюць міжнародную выстаўку, на падставе дагавора паміж бакамі і дакумента, які пацвярджае страхаванне культурных каштоўнасцей, што ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь, прадастаўляе гарантыйныя абавязацельствы аб іх захаванасці і своечасовым вяртанні.

Рашэнне аб прадастаўленні гарантыйных абавязацельстваў прымаецца не пазней за пятнаццаць каляндарных дзён з дня паступлення пісьмовага хадайніцтва і выдаецца ў форме гарантыйнага пісьма Міністэрства культуры бясплатна. Гарантыйныя абавязацельствы прадастаўляюцца на перыяд знаходжання культурных каштоўнасцей на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  PDF/DOC