Статья 220. Фестываль. Свята

1. Фестываль – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці ў сцэнічным, выяўленчым, цыркавым мастацтве, мастацкай літаратуры, кінематаграфіі, народнай творчасці, у тым ліку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

У рамках фестывалю могуць праводзіцца канцэрты, конкурсы, выстаўкі, паказы, агляды, канферэнцыі і іншыя культурныя мерапрыемствы, пералік якіх прадугледжваецца ў праграме правядзення фестывалю.

2. Свята – культурнае мерапрыемства па публічным паказе, распаўсюджванні і (або) папулярызацыі вынікаў творчай дзейнасці, прымеркаванае да дзяржаўных свят, святочных дзён і памятных дат у Рэспубліцы Беларусь або звязанае з адраджэннем беларускіх народных традыцый, звычаяў і абрадаў.

  PDF/DOC