Статья 216. Парадак арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства

1. Усе дзеянні па арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчнага мерапрыемства забяспечваюцца арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства, у тым ліку шляхам заключэння дагавораў з юрыдычнымі асобамі і грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у мэтах набыцця (атрымання) тавараў (выканання работ, аказання паслуг), маёмасных правоў, неабходных для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства.

2. Пры правядзенні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны:

2.1. зацвердзіць праграму культурна-відовішчнага мерапрыемства;

2.2. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іншай маёмасці;

2.3. абмежаваць колькасць грамадзян, якія прысутнічаюць на культурна-відовішчным мерапрыемстве, з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (на сцэнічнай пляцоўцы, якая не мае сядзячых месцаў, з разліку не болей за тры чалавекі на адзін квадратны метр);

2.4. забяспечыць пры неабходнасці арганізацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогі;

2.5. спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.

3. У мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі на культурна-відовішчнае мерапрыемства не дапускаюцца грамадзяне, якія:

3.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і (або) піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або іншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або прычыніць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, сцягі і вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сімвалы, плакаты і транспаранты, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;

3.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

3.3. учыняюць дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, а таксама падбухторваюць іншых асоб да такіх дзеянняў любымі метадамі.

4. У час правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзянам забараняецца:

4.1. знаходзіцца ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

4.2. мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчы, якія забаронены да праносу на культурна-відовішчнае мерапрыемства ў адпаведнасці з падпунктам 3.1 пункта 3 гэтага артыкула;

4.3. распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;

4.4. ужываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;

4.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;

4.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці, насілля, жорсткасці і парнаграфіі, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;

4.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

5. Пры наведванні культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні яго арганізатара і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку. Парадак наведвання культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства непаўналетнімі вызначаецца яго арганізатарам з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства.

6. Арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства мае права адмовіцца ад правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін каляндарны дзень да дня яго правядзення.

7. У выпадку адмены, змянення аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замены яго іншым, змянення складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства арганізатар культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства абавязаны пісьмова паведаміць аб гэтым у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае гэта структурнае падраздзяленне, і забяспечыць у месцах правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, рэалізацыі ўваходных білетаў, па месцы знаходжання арганізатара культурна-відовішчнага мерапрыемства інфармаванне грамадзян аб адмене, змяненні аб’яўленых часу (тэрмінаў) і (або) месца правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, замене яго іншым, змяненні складу ўдзельнікаў культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства, умовах і месцах вяртання ўваходных білетаў.

  PDF/DOC