Статья 214. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

1. Для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства яго арганізатар абавязаны атрымаць пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое выдаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы плануемага правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, калі атрыманне такога пасведчання не патрабуецца.

2. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – спецыяльны дазвол на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

3. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца на права арганізацыі і правядзення кожнага (асобнага) культурна-відовішчнага мерапрыемства або некалькіх культурна-відовішчных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі адной вобласці або горада Мінска на працягу трыццаці каляндарных дзён у рамках гастроляў з удзелам аднаго і таго ж выканаўцы (складу выканаўцаў).

4. Не патрабуецца атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь для арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў:

4.1. рашэнне аб правядзенні якіх прынята Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, мясцовымі адміністрацыямі раёнаў у гарадах;

4.2. арганізатарамі якіх выступаюць структурныя падраздзяленні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўныя ўстановы «Палац Рэспублікі» і «Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал» і «Сталічнае тэлебачанне», абласныя філармоніі, дзяржаўная ўстанова «Мінскканцэрт»;

4.3. з удзелам толькі беларускіх выканаўцаў у выпадку, калі:

арганізатарамі мерапрыемстваў выступаюць юрыдычныя асобы, якім прысвоены статус «нацыянальны», «акадэмічны» або званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», або мерапрыемствы праводзяцца выключна з удзелам выканаўцаў, якім прысвоены такія статус і званне;

арганізатарам мерапрыемства выступае юрыдычная асоба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыве мастацкай творчасці, а арганізатарам мерапрыемства з’яўляюцца дзяржаўная тэатральна-відовішчная арганізацыя, установа культуры абласнога (мінскага гарадскога), раённага (гарадскога) падпарадкавання або структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або юрыдычныя асобы, яму падпарадкаваныя;

мерапрыемства праводзіцца ў комплексе санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг, якія аказваюцца дзяржаўнай санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыяй, якая з’яўляецца арганізатарам гэтага культурна-відовішчнага мерапрыемства;

мерапрыемства праводзіцца выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара мерапрыемства (яго структурных падраздзяленняў) або ў створаным ім калектыве мастацкай творчасці, на сцэнічнай пляцоўцы, якая знаходзіцца ва ўласнасці, гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні арганізатара мерапрыемства, або перададзена яму ў бязвыплатнае карыстанне, або арандуецца ім на тэрмін не менш за шэсць месяцаў;

4.4. з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзенні спектакляў дзяржаўнымі тэатрамі і прадстаўленняў дзяржаўнымі цыркамі.

5. Для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, прадугледжаных падпунктам 4.2, абзацамі трэцім і пятым падпункта 4.3 пункта 4 гэтага артыкула, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства абавязаны да заключэння адпаведных дагавораў з выканаўцамі, калектывамі мастацкай творчасці або грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, і юрыдычнымі асобамі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы, пісьмова паведаміць аб яго правядзенні ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, па месцы правядзення плануемага культурна-відовішчнага мерапрыемства з прадстаўленнем праграмы культурна-відовішчнага мерапрыемства, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.

6. Для атрымання пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства павінен звярнуцца з заявай па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры, у структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, не пазней чым за дзесяць рабочых дзён да запланаванага дня пачатку рэалізацыі ўваходных білетаў, за выключэннем выпадку, калі арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства выступае ўказанае структурнае падраздзяленне.

7. У мэтах ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, пры структурных падраздзяленнях мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, могуць стварацца мастацкія саветы па культурна-відовішчных мерапрыемствах.

У склад мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах могуць уваходзіць творчыя работнікі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, іншых юрыдычных асоб.

8. Крытэрыямі ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, з’яўляюцца:

8.1. эстэтычная вартасць выконваемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

8.2. мастацкая цэласнасць і кампазіцыйная завершанасць выкананняў;

8.3. афармленне і харэаграфічнае рашэнне выкананняў;

8.4. уменне выканаўцаў перадаць стылістычныя асаблівасці і драматургію выконваемых твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

8.5. узровень выканальніцкага майстэрства;

8.6. артыстычнасць і тэхніка выканання.

9. Па выніках ацэнкі мастацкага ўзроўню выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, мастацкім саветам па культурна-відовішчных мерапрыемствах выдаецца заключэнне аб мастацкім узроўні гэтых выкананняў.

10. Заключэнне мастацкага савета па культурна-відовішчных мерапрыемствах аб мастацкім узроўні выкананняў, прадугледжаных праграмай культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за два рабочыя дні з дня правядзення ацэнкі мастацкага ўзроўню гэтых выкананняў накіроўваецца ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.

11. Пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выдаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры.

12. Пры прыняцці рашэння аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры:

12.1. не пазней за адзін рабочы дзень з дня прыняцця рашэння паведамляе арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства аб прынятым рашэнні;

12.2. выдае арганізатару культурна-відовішчнага мерапрыемства пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

12.3. інфармуе падатковы орган па месцы правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства аб выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежнай юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку, замежнаму грамадзяніну, асобе без грамадзянства, якія з’яўляюцца арганізатарамі культурна-відовішчнага мерапрыемства, не пазней за адзін рабочы дзень з дня выдачы пасведчання на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  PDF/DOC