Статья 213. Культурна-відовішчнае мерапрыемства

1. Культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства – культурнае мерапрыемства па публічным выкананні вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці і (або) асобнымі выканаўцамі.

Да культурна-відовішчных мерапрыемстваў адносяцца спектакль, канцэрт, прадстаўленне, іншыя культурныя мерапрыемствы.

2. Арганізатарамі культурна-відовішчных мерапрыемстваў з’яўляюцца юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, у тым ліку якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па правядзенні культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, калі іншае не прадугледжана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Праграма культурна-відовішчнага мерапрыемства – зацверджаны арганізатарам культурна-відовішчнага мерапрыемства дакумент, які ўтрымлівае інфармацыю аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, у тым ліку яго найменне, інфармацыю аб месцы і часе (тэрмінах) яго правядзення, праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі (пры адсутнасці – мяркуемай колькасці гледачоў), на якой плануецца правядзенне культурна-відовішчнага мерапрыемства, беларускіх і (або) замежных выканаўцах (далей, калі не вызначана іншае, – выканаўцы) і іншую інфармацыю, якая адносіцца да правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства (па жаданні арганізатара).

4. Беларускія выканаўцы – грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць толькі такія грамадзяне.

Замежныя выканаўцы – грамадзяне, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца асобнымі выканаўцамі, а таксама калектывы мастацкай творчасці, у склад якіх уваходзяць такія грамадзяне.

5. Сцэнічная пляцоўка – капітальная пабудова (будынак, збудаванне), яе (іх) часткі, тэрыторыя, якія прызначаны для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

6. Рэклама культурна-відовішчнага мерапрыемства павінна ажыццяўляцца з улікам патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе.

7. Патрабаванні гэтага артыкула, а таксама артыкулаў 214–217 гэтага Кодэкса не распаўсюджваюцца на культурна-відовішчныя мерапрыемствы, якія праводзяцца юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, для ўласных патрэб без атрымання прыбытку (даходу) з удзелам запрошаных выканаўцаў.

  PDF/DOC