Статья 211. Арганізацыйны камітэт

1. Для кіраўніцтва арганізацыяй і правядзеннем культурнага мерапрыемства можа стварацца арганізацыйны камітэт.

2. Склад арганізацыйнага камітэта фарміруецца з прадстаўнікоў арганізатара культурнага мерапрыемства, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.

Члены арганізацыйнага камітэта ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на грамадскіх пачатках.

3. Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці:

3.1. стварае дырэкцыю культурнага мерапрыемства;

3.2. разглядае і зацвярджае спіс удзельнікаў культурнага мерапрыемства, у тым ліку асоб, якія ўдзельнічаюць у конкурсе ў якасці канкурсантаў, сімволіку культурнага мерапрыемства, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку, план мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, праграму культурнага мерапрыемства, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам;

3.3. зацвярджае склад журы (экспертнай камісіі), віды заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;

3.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з суб’ектамі культурнай дзейнасці, іншымі юрыдычнымі асобамі па пытаннях арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

3.5. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі культурнага мерапрыемства, памер заявачнага ўзносу;

3.6. уносіць на разгляд арганізатара культурнага мерапрыемства прапановы па каштарысе выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства, колькасці запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства, відах заахвочванняў удзельнікаў культурнага мерапрыемства;

3.7. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства.

  PDF/DOC