Статья 210. Арганізатар культурнага мерапрыемства

1. Арганізатар культурнага мерапрыемства – суб’ект культурнай дзейнасці, па рашэнні якога праводзіцца культурнае мерапрыемства і (або) які ажыццяўляе арганізацыйнае, фінансавае і іншае забеспячэнне арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства.

2. Арганізатарамі культурнага мерапрыемства могуць з’яўляцца адзін або некалькі суб’ектаў культурнай дзейнасці.

3. Арганізатар культурнага мерапрыемства абавязаны ў парадку і ў адпаведнасці з крытэрыямі, устаноўленымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, прысвоіць знак узроставай катэгорыі інфармацыйнай прадукцыі, якая будзе распаўсюджвацца пры дапамозе культурнага мерапрыемства.

4. Арганізатар культурнага мерапрыемства пры неабходнасці:

4.1. зацвярджае парадак арганізацыі і правядзення культурнага мерапрыемства, каштарыс выдаткаў на арганізацыю і правядзенне культурнага мерапрыемства;

4.2. прымае рашэнне аб стварэнні арганізацыйнага камітэта і зацвярджае яго склад;

4.3. вызначае колькасць запрашальных білетаў на наведванне культурнага мерапрыемства;

4.4. вырашае іншыя пытанні па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства, у тым ліку прадугледжаныя пунктам 3 артыкула 211 гэтага Кодэкса, пры адсутнасці арганізацыйнага камітэта.

5. Арганізатар культурнага мерапрыемства мае права дэлегаваць асобныя паўнамоцтвы па арганізацыі і правядзенні культурнага мерапрыемства арганізацыйнаму камітэту.

6. Арганізатар культурнага мерапрыемства нясе адказнасць за адпаведнасць культурнага мерапрыемства патрабаванням гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства.

  PDF/DOC