Статья 209. Культурныя мерапрыемствы, іх віды. Правядзенне культурных мерапрыемстваў

1. Культурнае мерапрыемства – мерапрыемства па публічных стварэнні, выкананні, паказе, распаўсюджванні i (або) папулярызацыі вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама па публічным паказе (паказе), распаўсюджванні i (або) папулярызацыі культурных каштоўнасцей.

2. Да культурных мерапрыемстваў адносяцца культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, кінематаграфічнае мерапрыемства, фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семінар, форум, акцыя і іншыя мерапрыемствы.

3. Па ўзроўні правядзення і складзе ўдзельнікаў культурныя мерапрыемствы могуць быць:

3.1. міжнароднымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь і адной або некалькіх замежных краін;

3.2. рэспубліканскімі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі ўсіх або большасці абласцей і горада Мінска і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі замежных краін;

3.3. рэгіянальнымі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца прадстаўнікі аднаго або некалькіх раёнаў (гарадоў), абласцей і на якія могуць быць запрошаны прадстаўнікі іншых раёнаў (гарадоў), абласцей, замежных краін.

4. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканнях ажыццяўляецца з улікам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.

5. Пералік і парадак правядзення асобных цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў устанаўліваюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Да цэнтралізаваных культурных мерапрыемстваў адносяцца культурныя мерапрыемствы, якія праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў і поўнасцю або часткова фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

6. Забараняецца правядзенне культурных мерапрыемстваў у выпадках, прадугледжаных пунктам 1 артыкула 81 гэтага Кодэкса, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

  PDF/DOC