Статья 206. Паказ і распаўсюджванне фільмаў

1. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паказ і распаўсюджванне фільмаў ажыццяўляюцца іх праваўладальнікамі.

2. У Рэспубліцы Беларусь забараняецца паказ фільмаў, звесткі аб якіх не ўключаны ў Дзяржаўны рэгістр фільмаў.

3. Паказ фільмаў у кіназалах, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кінаабсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькі пасля атрымання ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дазволу на эксплуатацыю гэтых кіназалаў, іншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) і абсталявання.

4. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з аказаннем паслуг па паказе фільмаў, рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.

5. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з паказам і распаўсюджваннем фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.

  PDF/DOC