Статья 205. Нацыянальныя фільмы, іншыя фільмы, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне

1. Да нацыянальных фільмаў адносяцца фільмы, якія адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь, прысвечаны агульначалавечым гуманітарным, сацыяльным і маральным праблемам, падзеям сусветнай гісторыі, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.

2. Да іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, адносяцца фільмы, якія адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь або дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, фільмы для дзяцей і моладзі, фільмы – партрэты знакамітых асоб, фільмы – экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры, а таксама фільмы гісторыка-патрыятычнай, сацыяльнай і экалагічнай тэматыкі.

3. Памеры і ўмовы фінансавання з рэспубліканскага бюджэту вытворчасці нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, устанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Першачарговы паказ нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, ажыццяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь.

5. Зыходныя матэрыялы нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне, вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансавалася з рэспубліканскага бюджэту, перадаюцца на захоўванне ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у парадку, устаноўленым заканадаўствам аб архівах і справаводстве.

  PDF/DOC