Статья 204. Вытворчасць фільмаў

1. Вытворчасць фільма ажыццяўляецца на падставе камплекта дакументаў (кінапраекта).

Вытворчасць фільма ажыццяўляецца, як правіла, здымачнай групай – часовым калектывам, які складаецца з творчых работнікаў і іншых грамадзян і фарміруецца вытворцам фільма (прадзюсарам) у мэтах вытворчасці фільма. Склад удзельнікаў здымачнай групы ўказваецца ў выхадных дадзеных (цітрах).

2. Вытворца фільма (прадзюсар) – юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія забяспечваюць фінансаванне і вытворчасць фільма.

Вытворца фільма (прадзюсар) мае права самастойна вызначаць крыніцы фінансавання, выбіраць тэхналагічную базу і тэхнічныя сродкі пры вытворчасці фільма, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне і вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.

Вытворца фільма (прадзюсар) мае права пры любым выкарыстанні фільма ўказваць сваё імя (найменне) або патрабаваць яго ўказання.

3. Пры вытворчасці фільмаў на прафесійнай аснове павінны выконвацца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, якія вызначаюць тэхнічную якасць тэхналагічных працэсаў і парадак іх ажыццяўлення.

4. У выпадку сумеснай вытворчасці фільма двума і больш вытворцамі (прадзюсарамі) дагавор аб сумеснай вытворчасці фільма павінен утрымліваць гарантыі кожнаму вытворцу (прадзюсару) на сумеснае валоданне зыходнымі матэрыяламі фільма і доступ да іх, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў, іншых фільмаў, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне і вытворчасць якіх поўнасцю або часткова фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.

5. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з вытворчасцю фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.

  PDF/DOC