Статья 203. Фільм

1. Фільм – аўдыявізуальны твор, які створаны шляхам увасаблення творчай задумы ў адпаведнасці з літаратурным сцэнарыем, складаецца з зафіксаваных на матэрыяльных носьбітах інфармацыі і паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае выяў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння іх гукам і прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнічных прылад.

2. Фільм можа быць створаны ў ігравой, неігравой, анімацыйнай або змешанай формах.

Фільм у ігравой форме – фільм, які ствараецца пры дапамозе акцёрскай ігры.

Фільм у неігравой форме – фільм, які ствараецца шляхам здымкі рэальных падзей і людзей.

Фільм у анімацыйнай форме – фільм, які ствараецца метадам пакадравай здымкі паслядоўных фаз руху маляваных і (або) аб’ёмных аб’ектаў.

Фільм у змешанай форме – фільм, у якім адначасова могуць выкарыстоўвацца элементы фільмаў у ігравой, неігравой і (або) анімацыйнай формах.

3. Зыходнымі матэрыяламі фільма з’яўляюцца матэрыяльныя носьбіты інфармацыі, неабходныя для захавання і (або) тыражавання фільма.

  PDF/DOC