Статья 196. Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў

Забеспячэнне адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца шляхам:

перадачы народнымі майстрамі свайго прафесійнага майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства ў мэтах захавання аўтэнтычнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;

знаёмства з нарoднымі мастацкімі рамёствамі, традыцыйнымі тэхналогіямі стварэння вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых;

набыцця ведаў, уменняў і навыкаў па стварэнні вырабаў нарoдных мастацкіх рамёстваў самастoйна, у тым ліку ў цэнтрах (дамах) рамёстваў.

  PDF/DOC