Статья 195. Цэнтр (дом) рамёстваў

1. Цэнтр (дом) рамёстваў – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць па адраджэнні, захаванні і пераемнасці мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

2. Задачамі цэнтра (дома) рамёстваў з’яўляюцца:

2.1. падтрымка i стварэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

2.2. далучэнне насельнiцтва да дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

2.3. адраджэнне мясцовых традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў i распрацоўка новых тэхналогiй.

3. Цэнтр (дом) рамёстваў:

3.1. праводзіць работу па выяўленні мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў;

3.2. ажыццяўляе збор і забяспечвае захаванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.3. стварае клубныя фарміраванні i забяспечвае іх дзейнасць па вiдах народных мастацкіх рамёстваў;

3.4. аказвае садзейнічанне ў арганізацыі семінараў, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

3.5. арганізоўвае дзейнасць па аб’яднанні майстроў народных мастацкіх рамёстваў і каардынацыі іх творчай дзейнасці;

3.6. арганiзоўвае і ўдзельнічае ў выстаўках, кiрмашах, святах народнага мастацтва і іншых культурных мерапрыемствах;

3.7. супрацоўнiчае з іншымі арганiзацыямi культуры, у тым ліку замежнымi;

3.8. выконвае іншыя функцыі, звязаныя з адраджэннем, захаваннем і пераемнасцю мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыяй дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

4. У структуру цэнтра (дома) рамёстваў у якасці падраздзяленняў могуць уваходзіць выставачныя залы па продажы вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, iнфармацыйныя цэнтры, фона-, фота-, кiна-, вiдэаархiвы i iншыя падраздзяленнi.

5. У цэнтры (доме) рамёстваў могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет.

  PDF/DOC