Статья 194. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў

1. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі для забеспячэння магчымасцей выканання ўказанымі асобамі творчых і (або) вытворчых задач.

2. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў ажыццяўляецца шляхам:

2.1. стварэння ўмоў для выкарыстання імі фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнiчных распрацовак i традыцыйных тэхналогiй вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

2.2. садзейнiчання іх знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых, навукова-тэхнiчных, вытворчых i iнфармацыйных сувязей, удзел у мiжнародных выстаўках i кiрмашах;

2.3. арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi іх кадраў.

3. Дзяржаўныя органы распрацоўваюць i ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнiчанні ў забеспячэннi арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў абсталяваннем i сучаснымi тэхналогiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi вытворчасцi.

4. У мэтах садзейнічання развіццю вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства прадастаўляюць арганізацыям народных мастацкіх рамёстваў, іншым юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам абсталяванне, вытворчыя i службовыя памяшканні, iншую маёмасць, якая знаходзiцца ў дзяржаўнай уласнасцi.

  PDF/DOC