Статья 193. Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

1. Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца экспертнай камісіяй па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў у мэтах адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў.

2. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў ствараецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднанні «Белмастацпромыслы».

3. Асноўнымі задачамі экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з’яўляюцца:

3.1. экспертыза прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;

3.2. садзейнічанне творчаму развіццю арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, забеспячэнне высокага мастацкага ўзроўню і якасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнне і абнаўленне іх асартыменту;

3.3. падтрымка і захаванне творчай індывідуальнасці і нацыянальнай самабытнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў.

4. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў:

4.1. праводзіць экспертызу прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;

4.2. прымае рашэнне аб аднясенні (неаднясенні) да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;

4.3. прадстаўляе ў дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы» рашэнне аб аднясенні прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

4.4. садзейнічае забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню і якасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнню і абнаўленню іх асартыменту;

4.5. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па пытаннях народных мастацкіх рамёстваў, заахвочванні майстроў народных мастацкіх рамёстваў за стварэнне высокамастацкіх вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

4.6. садзейнічае падтрымцы і развіццю народных мастацкіх рамёстваў, адраджэнню, захаванню і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;

4.7. садзейнічае ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўнай падтрымцы арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, іншых юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў;

4.8. аказвае метадычную і экспертную дапамогу арганізацыям народных мастацкіх рамёстваў, іншым юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам;

4.9. кансультуе па пытаннях мастацка-стылявой адметнасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

4.10. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні традыцыйных тэхналогій вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, павышэнні якасці і развіцці мастацка-стылявой адметнасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, аб мэтазгоднасці вытворчасці асобных відаў вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

5. Склад экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў зацвярджаецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Экспертная камiсiя па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дзейнічае на падставе рэгламенту, зацверджанага Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

  PDF/DOC