Статья 192. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў

1. У мэтах стварэння, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, а таксама адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, задавальнення духоўных і эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, удасканалення традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў і прафесійнага майстэрства майстроў народных мастацкіх рамёстваў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў.

2. Арганізацыя народных мастацкіх рамёстваў захоўвае свой профіль незалежна ад змены ўласніка яе маёмасці.

3. У арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў можа стварацца мастацкi савет.

  PDF/DOC