Статья 191. Экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах

1. У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, падтрымкі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах.

2. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах з’яўляецца пастаянна дзеючым органам, у склад якога могуць уваходзіць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, арганiзацый культуры, грамадскіх аб’яднанняў, мастакi, мастацтвазнаўцы, этнографы i iншыя спецыялiсты, дзейнасць якіх звязана з захаваннем культурнай спадчыны, забеспячэннем пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў.

3. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах:

3.1. аказвае метадычную i экспертную дапамогу майстрам народных мастацкіх рамёстваў па пытаннях народных мастацкіх рамёстваў;

3.2. разглядае пытанні аднясення прадметаў дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаных грамадзянамі, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.3. ажыццяўляе ацэнку вырабаў народных мастацкіх рамёстваў на iх адпаведнасць традыцыям народных мастацкіх рамёстваў, падрыхтоўку прапаноў па павышэнні мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.4. садзейнiчае адраджэнню, захаванню і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыі і распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

3.5. садзейнiчае арганiзацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкіх рамёстваў, падтрымцы i захаванню іх творчай iндывiдуальнасцi і самабытнасцi, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;

3.6. разглядае хадайнiцтвы аб наданнi майстрам народных мастацкіх рамёстваў статусу народнага майстра i дае заключэнні аб наданнi (адмове ў наданні) ім гэтага статусу;

3.7. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па актуальных пытаннях народных мастацкіх рамёстваў, метадычных распрацовак па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў i ўносіць iх на разгляд у Мiнiстэрства культуры, iншыя дзяржаўныя органы для прыняцця мер, накіраваных на падтрымку і развiццё народных мастацкіх рамёстваў.

4. Сваю дзейнасць экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах ажыццяўляе ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi, навуковымi арганiзацыямi i арганiзацыямi культуры.

  PDF/DOC