Статья 190. Правы народнага майстра

1. Народны майстар мае права на:

1.1. экспанаванне i iншыя формы публiчнага паказу вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

1.2. заахвочванне за стварэнне і публiчнае выкарыстанне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

1.3. набыццё i нарыхтоўку неабходных вiдаў сыравiны i матэрыялаў;

1.4. арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi творчых майстэрняў у адпаведнасцi з актамі заканадаўства;

1.5. забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi па ахове працы;

1.6. работу па працоўным або грамадзянска-прававым дагаворы;

1.7. перадачу свайго прафесійнага майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства;

1.8. магчымасць мець вучняў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

1.9. абарону свайго прафесiйнага гонару i годнасцi.

2. Народны майстар мае іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

  PDF/DOC