Статья 185. Стварэнне і адкрыццё часовых экспазіцый

1. Стварэнне часовых экспазіцый ажыццяўляецца навукова-экспазіцыйным, выставачным аддзелам музея або рабочай групай. Склад рабочай групы, яе кіраўнік, тэрміны пачатку і заканчэння работы па стварэнні часовай экспазіцыі зацвярджаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

2. Для стварэння часовай экспазіцыі музеямі распрацоўваецца наступная праектная дакументацыя:

2.1. сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая тэматычная структура (калі тэрмін экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён);

2.2. сцэнарый часовай экспазіцыі або разгорнутая тэматычная структура, а таксама архітэктурна-мастацкае рашэнне (калі тэрмін экспанавання трыццаць каляндарных дзён і больш).

3. Праектная дакументацыя часовай экспазіцыі, разлічанай на тэрмін экспанавання трыццаць каляндарных дзён і больш, або часовай экспазіцыі, якая рыхтуецца для экспанавання за межамі музея, разглядаецца на навукова-метадычным савеце музея (пры яго наяўнасці) і зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

4. Праектная дакументацыя часовай экспазіцыі, разлічанай на тэрмін экспанавання менш за трыццаць каляндарных дзён, зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

5. Адкрыццё часовай экспазіцыі ажыццяўляецца пасля яе прыёму камісіяй, створанай загадам кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

  PDF/DOC