Статья 181. Наведвальнікі музеяў. Правы і абавязкі наведвальнікаў музеяў

1. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якім аказваюцца паслугі музеяў, з’яўляюцца іх наведвальнікамі.

Пералік асноўных паслуг і ўмовы іх аказання ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, статутам (палажэннем) музея і правіламі наведвання музея.

2. Наведвальнікі музеяў маюць права на:

2.1. наведванне музеяў у адпаведнасці з рэжымам іх работы, а таксама на карыстанне іх паслугамі, у тым ліку платнымі;

2.2. атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб дзейнасці музеяў, за выключэннем інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

2.3. работу з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі ў парадку, устаноўленым гэтым Кодэксам;

2.4. абскарджанне ў адпаведнасці з заканадаўствам незаконных дзеянняў (бяздзейнасці) службовых асоб музеяў, якія абмяжоўваюць правы наведвальнікаў;

2.5. іншыя правы ў адпаведнасці з актамі заканадаўства.

3. Асобам, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, за выключэннем асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, пры наведванні музея прадастаўляецца права на не больш чым 50-працэнтную скідку ад кошту ўваходнага білета для агляду экспазіцый, створаных музеямі, якія поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, на аснове ўласных музейных фондаў.

4. У музеях, якія не фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўленне права бясплатнага (ільготнага) наведвання музея для агляду экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў, вызначаецца заснавальнікамі музеяў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, або юрыдычнымі асобамі, падраздзяленнем якіх з’яўляецца музей.

5. Наведвальнікі музеяў абавязаны:

5.1. выконваць правілы наведвання музея;

5.2. беражліва адносіцца да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

5.3. выконваць іншыя абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

  PDF/DOC