Статья 180. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет

1. У мэтах вырашэння найбольш важных пытанняў кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, удасканалення каардынацыі дзейнасці па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет.

2. Рэспубліканскі рэстаўрацыйны савет:

2.1. разглядае і прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі, даследавання і выканання кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па методыцы кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.3. каардынуе дзейнасць рэстаўрацыйных саветаў музеяў, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выконваюць работы па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, аказвае ім метадычную дапамогу;

2.4. рыхтуе заключэнні па выкананых работах на падставе навукова-праектнай дакументацыі на выкананне кансервацыі i рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.5. праводзіць ацэнку якасці выкананых работ і адпаведнасці іх методыцы выканання работ па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, уносіць прапановы і рэкамендацыі па ўдасканаленні дзейнасці па кансервацыі і рэстаўрацыі;

2.6. вырашае пытанні далучэння пры неабходнасці да правядзення рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў або кансультацый па пытаннях рэстаўрацыі спецыялістаў з замежных краін;

2.7. інфармуе Міністэрства культуры аб парушэнні ўстаноўленых методык выканання работ па рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.8. разглядае іншыя пытанні, звязаныя з прымяненнем методык выканання работ па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

  PDF/DOC