Статья 178. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

1. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў і выключэння выпадкаў іх пашкоджання, страты або знішчэння ў музеях устанаўліваюцца рэжымы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, праводзяцца іх кансервацыя і (або) рэстаўрацыя, перыядычная зверка наяўнасці.

2. Захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў – гэта комплекс мер, які ўключае:

2.1. стварэнне сістэмы захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у фондасховішчах;

2.2. забеспячэнне выканання рэжымаў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.3. стварэнне належных умоў захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у экспазіцыйных і выставачных залах;

2.4. перыядычную зверку наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі;

2.5. прафілактычны агляд музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

2.6. забеспячэнне належнай аховы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў музея;

2.7. забеспячэнне фондасховішчаў, экспазіцыйных і выставачных залаў адпаведным абсталяваннем;

2.8. забеспячэнне належнай упакоўкі пры транспарціроўцы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

3. Музеi абавязаны штогод праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў з уліковымі дакументамі.

У музеях, музейны фонд якіх складае больш за тры тысячы музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, зверка наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў праводзіцца ў адпаведнасцi з планамі, зацверджанымі кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў праводзiцца камiсiяй у складзе не менш за тры музейныя работнікі, якая ствараецца ў адпаведнасці з загадам кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

У выпадку, калі ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнікі, зверка наяўнасці музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў праводзiцца асобамі, якія вызначаюцца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

Вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў фiксуюцца ў акце зверкі.

Асаблівасці зверкі музейных прадметаў, залічаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Рэспублікі Беларусь, устанаўліваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.

4. Парадак прафілактычнага агляду музейных прадметаў, навукова-дапаможных прадметаў і сыравінных матэрыялаў устанаўліваецца кіраўніком музея.

5. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы размяркоўваюцца па групах захоўвання ў залежнасці ад іх тыпу, віду, матэрыялу.

6. У залежнасці ад колькаснага складу груп захоўвання і іншых умоў музеі ствараюць комплексную або паасобную сістэму захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў.

7. Скарбы, якiя перадаюцца ў музей на пастаяннае захоўванне, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi музейнымі прадметамi.

8. У мэтах забеспячэння доўгатэрміновага захоўвання музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў у музеях устанаўліваюцца тэмпературна-вільготнасны, светлавы і біялагічны рэжымы.

9. Асаблівасці захоўвання музейных прадметаў, якія адносяцца да зброі, устанаўлiваюцца заканадаўствам аб зброі.

  PDF/DOC