Статья 175. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў

1. Пад каталагiзацыяй музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў разумеецца працэс стварэння, вядзення і функцыянавання каталогаў музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, які ўключае апрацоўку звестак аб музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах, іх групоўку, сістэматызацыю, дакументальную фіксацыю і актуалізацыю.

2. Каталагiзацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца музеямі на аснове іх класіфікацыі, а таксама храналагічнага, геаграфічнага, тэматычнага і іншых крытэрыяў.

3. Каталогі музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў вядуцца на папяровым або іншым матэрыяльным носьбіце інфармацыі.

  PDF/DOC