Статья 174. Камплектаванне музейнага фонду

1. Камплектаванне музейнага фонду ўяўляе сабой мэтанакіраваны, планавы працэс, які ўключае:

1.1. падбор і набыццё прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

1.2. улік і вывучэнне прадметаў музейнага значэння, музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;

1.3. аднясенне прадмета музейнага значэння, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў да асноўнага фонду, фонду навукова-дапаможных матэрыялаў і фонду сыравінных матэрыялаў.

2. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца шляхам:

2.1. куплi прадметаў музейнага значэння;

2.2. атрымання прадметаў музейнага значэння ў якасці бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў;

2.3. абмену ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам музейнымi прадметамi, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі;

2.4. выяўлення прадметаў музейнага значэння пры ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці, у тым ліку археалагічных даследаванняў;

2.5. стварэння страхавых копій музейных прадметаў;

2.6. iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць актам заканадаўства.

3. Камплектаванне музейнага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з профілем (профілямі) музея, канцэпцыяй навукова-фондавай работы і (або) праграмамі (планамі) камплектавання.

Канцэпцыя навукова-фондавай работы вызначае комплекс работ, якія плануецца правесці ў мэтах камплектавання музейнага фонду ў пэўны тэрмін, і зацвярджаецца кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

4. Для разгляду і вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў па рашэнні кіраўніка музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніка юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, ствараецца пастаянна дзеючая фондава-закупачная камісія або часовая ўпаўнаважаная камісія, склад якіх і палажэнне аб якіх зацвярджаюцца адпаведна кіраўніком музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўніком юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

У выпадку, калі ў штаце музея працуюць менш за тры музейныя работнікі, пытанні камплектавання музейнага фонду разглядае і вырашае кіраўнік музея, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або кіраўнік юрыдычнай асобы, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей.

  PDF/DOC