Статья 172. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

1. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, у працэсе музейнай дзейнасці выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасці культурных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, а таксама эстэтычнага выхавання і культурнага развіцця грамадзян.

2. Перадача музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы і на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея ажыццяўляецца на падставе дагавора.

Перадача музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «0», «1» або «2», на часовае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад аднаго музея да іншага музея і ад музея да іншай юрыдычнай асобы ажыццяўляецца тэрмінам да аднаго года.

Перадача музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, на пастаяннае захоўванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца толькі дзяржаўным музеям.

3. У выпадку прыняцця ўласнiкам музейных прадметаў, якія ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь і пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях, рашэння аб адчужэннi музейных прадметаў пераважнае права набыцця гэтых музейных прадметаў пры іншых роўных умовах маюць дзяржаўныя музеi, калі іншае не прадугледжана гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

4. Права першай публікацыі аб музейных прадметах, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, належыць музею, які з’яўляецца юрыдычнай асобай, або юрыдычнай асобе, падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, у музейныя фонды якіх яны ўключаны.

5. Асаблівасці выкарыстання музейных прадметаў, залічаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

  PDF/DOC