Статья 171. Уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь

1. Музейныя прадметы, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, лічацца ўключанымі ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь пасля іх рэгістрацыі ў кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай інвентарнай кнізе) гэтых музеяў.

2. Рашэнне аб уключэнні ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь музейнага прадмета прыватнага музея прымаецца Міністэрствам культуры па ініцыятыве ўласніка музейнага прадмета ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

  PDF/DOC