Статья 170. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў дзяржаўных музеях, і асобных музейных прадметаў, якія пастаянна захоўваюцца ў прыватных музеях і ўключаны ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь па пісьмовых заявах уласнікаў музейных прадметаў.

2. Музейныя прадметы дзяржаўных музеяў з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю i не падлягаюць вяртанню iх ранейшым уласнiкам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных грамадзянскім заканадаўствам.

3. Музейныя прадметы, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

  PDF/DOC