Статья 169. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы

1. У мэтах удасканалення каардынацыйных працэсаў у музейнай справе, эфектыўнага выкарыстання Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, умацавання сувязей з навуковымі арганізацыямі і ўкаранення вынікаў навуковых даследаванняў па музейнай справе пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы, які з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым, кансультатыўным і экспертным органам.

2. Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях музейнай справы:

2.1. выяўляе i разглядае актуальныя праблемы i перспектывы развіцця музейнай справы ў адпаведнасцi з навуковымі распрацоўкамі і практыкай дзейнасці музеяў;

2.2. ажыццяўляе падрыхтоўку навукова абгрунтаваных прапаноў па ўдасканаленні музейнай дзейнасці, прапаноў па актуальных праблемах музейнай справы і ўносіць іх на разгляд дзяржаўным органам;

2.3. садзейнічае ўвядзенню ў практыку музейнай дзейнасці вынiкаў навуковых даследаванняў па актуальных пытаннях профiльных навук;

2.4. вывучае i абагульняе станоўчы вопыт усiх вiдаў музейнай дзейнасцi, ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па яго выкарыстаннi i развiццi;

2.5. садзейнічае ўмацаванню кантактаў з айчыннымi i замежнымi музеямі i навуковымi арганізацыямі;

2.6. ажыццяўляе рэцэнзаванне навукова-праектнай дакументацыі па стварэнні пастаяннай экспазіцыі музеяў рэспубліканскага падпарадкавання;

2.7. садзейнiчае правядзенню сумесных экспедыцый, археалагічных даследаванняў, прыцягненню спецыялiстаў да даследавання музейных прадметаў;

2.8. дае экспертную ацэнку планам развiцця музейнай справы рэгiёнаў, вызначае ўзровень навукова-метадычнага забеспячэння ствараемых музеямі экспазiцый;

2.9. прымае рашэнні па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

3. У склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы могуць уваходзіць вучоныя-гiсторыкi, археолагi, мастацтвазнаўцы, сацыёлагi, педагагічныя і музейныя работнiкi, iншыя спецыялiсты, якiя маюць вопыт музейнай дзейнасці.

4. Рашэннi Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы носяць рэкамендацыйны характар, акрамя рашэнняў па скаргах на заключэннi камiсiй дзяржаўных музеяў рэспублiканскага або абласнога падпарадкавання аб ацэнцы кошту культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

  PDF/DOC