Статья 168. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў

1. Для выпрацоўкі прапаноў па пытаннях музейнай справы, удасканалення музейнай дзейнасці, развіцця супрацоўніцтва паміж музеямі і аказання метадычнай дапамогі музеям пры Міністэрстве культуры ствараецца Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў.

2. Рэспубліканская рада дырэктараў музеяў:

2.1. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па забеспячэнні якаснага кіравання музейнай дзейнасцю, павышэнні эфектыўнасці выкарыстання матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў у дзейнасці музеяў, выкарыстанні музеямі сучасных навуковых распрацовак па музейнай справе;

2.2. садзейнічае ўдасканаленню супрацоўніцтва паміж музеямі, умацаванню сувязей музеяў з навуковымі арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі;

2.3. садзейнічае пашырэнню і развіццю міжнародных культурных і гуманітарных сувязей, а таксама ўключэнню нацыянальнай музейнай справы ў сусветны культурны працэс;

2.4. ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб культуры ў частцы рэгулявання музейнай справы;

2.5. садзейнiчае рэалiзацыi культурных праектаў, дзяржаўных і іншых праграм, накіраваных на захаванне, развiццё, распаўсюджванне і (або) папулярызацыю культуры.

  PDF/DOC